Культурны
центр - клюб "Оскар" зачынены |
Культура | ||||||||
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў новыя
рэспэкта-бэльныя формы набыў літаратурны пэрсанаж Вовачкі - кананізаваны
герой анэкдотаў 90-ых, які стаў сапраўднай іконай для падлеткаў з
сэксуальнымі траўмамі. Сюжэтная схема баек пра Вовачку ўжо завязла ў зубах
- недадзеланы ўрод занадта рана для свайго ўзросту драматычна разрываецца
паміж сэксуальным блудам і бухалавым. Сёньня драмучыя штампы пра Вовачку
павінны назаўсёды разьвеяцца. На латках кніжных карабейнікаў зьявілася
асабістая кніга "Вовачка. Ад першай асобы". Фаліянт складаецца з шэрагу
біяграфічных сагаў і дазваляе прынцыпова па-новаму трактаваць постаць
маладога Вовы. Перад намі не малалетні дэгенэрат, а не па гадам удумлівы
падлетак, які цікавіцца спортам (наведвае сэкцыю дзю-до), марыць стаць
другім Штырліцам і можа, чым Бог не жартуе, Прэзыдэнтам Расейскай
Фэдэрацыі. Прапануем колькі главаў з кніжкі “Вовачка. Ад першай
асобы”. Вовачка і
Школа. Вовачка
рос слаўным добрым хлопчыкам. Ніколі ня піў, не паліў, слухаў песьні
супругаў Нікіціных і ня дзіва, што вучылка нават прызначала яго выконваць
свае абавязкі, калі выходзіла з клясы. Аднойчы вовачкіна кляса - смрадная
клаака дэбілаў - праходзіла новую літару "ха". Настаўніца прапанавала
вучням - недавумкам прыгадаць словы, што пачынаюцца зь літары "ха". Дзеці
пачалі шушукацца і пераглядвацца, маючы на ўвазе расхожае слова на тры
літары. Калі Map' Іванна выклікала Гену 3. (піянэрскага важака, якога
душыла жаба: чаму ўсе паважаюць Вовачку?), гэты далбак Генка намаляваў на
дошцы слова “х..й”. Ніводнага іншага слова кляса прыдумаць ня здолела.
Сытуацыю выратаваў Вовачка. Ён падышоў да дошкі і напісаў “Хасавюрт”.
Настаўніца Map` Іванна была прыемна зьдзіўленая, як цудоўна
ведае малады Вовачка геаграфію Каўказу. Вовачка і
дзяўчаты. Як вядома,
Вова быў вельмі сціплым і чэсным хлопчыкам. Зь дзяўчынкамі ў яго заўсёды
былі простыя сяброўскія адносіны. Часам ён нават абараняў гонар дзяўчат
Аднойчы ягоны аднаклясьнік Грыша Я., заклапочаны отпрыск інтэлігентаў, які
наглядзеўся фільмаў Тынта Браса, паматросіў і кінуў аднаклясьніцу. Калі
бацькі дзяўчыны (новасьпечаныя бабулькі й дзедулькі) даведаліся пра
сюрпрыз, яны, зразумела, афігелі. Дык хто ж віноўнік усяго гэтага? -
пыталі яны ў ахвяры. Тут з-за вугла зьявіўся сьціплы Вова Пуцін. Ён
паглядзеў у зямлю і, кавыраючы паркет ботам, прапанаваў дзяўчыне ажаніцца.
Бацькі былі так кранутыя паводзійамі маладога Вовачкі, што не начысьцілі
яму рыла, а наадварот напаілі гарбатай з малінавым варэньнем і
прапа-навалі заходзіць яшчэ. Вовачка і
жывёлы. Як вядома,
Вовачка вельмі кахаў жывёл. Каханьне да братоў меншых пачалося яшчэ ў
раньнім дзяцінстве. У хаце яго быў цэлы зьвярынец: хамячок Борка, папугай
Жыро і чарапашка Прыма. Гадзінамі Вовачка вазіўся з сваімі пітомцамі,
холіл іх і лілеяў. Вова не даваў братоў меншых крыўдзіць. Аднойчы, калі ен
быў у заапарку, ен пабачыў, як нейкі мудак Юры Л. чмырыў маленькага
медзьведзяня. Вовачка адразу заступіўся за жывелу і паставіў акцябронка
Юру Л. на месца. А потым гэтае медзьведзяня вырасла ў вялікага мядзьведзя
і заўседы слухалася Вовачку. “Вовачка, ен юнат”, - казалі пра хлопца
дарослыя. В.Пуцін
Не для
кога не сакрэт, што ў нас у краіне дэмаграфічны крызыс. Калі ў 1994г.
колькасьць насельніцтва складала 10 319, 4 тыс.чал, то да сярэдзіны 1999г.
ужо 10 103,6 тыс.чал. Паводле статыстычных дадзеных, калі ўсё так пойдзеі
надалей, ў 2191г. Бедарусь стане неабітальнай. Што ж адбываецца? У чым
прычыны такога выміраньня? Узровень радыяцыі ў краіне год з году
памяншаецца - колькасьць шлюбаў год з году расьце. А дзе ж дзеці?
Зьвернемся да дэмаграфічцай статыстыкі. Паводле статыстыкі з 10 народжаных
дзяцей, 6,5 былі пачатыя ў нецьвярозым стане. Вось тут сабака і зарыты.
Раней, здаралася, на вясельлях гарэлка лілася ракою. Добра падпіўшы,
маладыя ішлі ў спальню і нават не здымаючы вопраткі, аддавадіся першай
шіюбнай начы. Toe ж самае адбывалася і на дыскатэках: засмокчыш на
ўваходзе з гарла каністру «Імпэрыялу», паглядзіш замутнена на сьціральйую
дошку Глашу ды й падумаеш: "Дзе ж былі мае вочы?! Такая краля ходзіць!"
Гэтак нараджалася незямное пачуцьцё каханьня. Сама ж працэдура інтымнага
знаёмства была скарочаная да нейкіх фармальнасьцяў: "3дароў, Глашка, Ік!
Цудоўнае надвор'е, ці ня праўда, ік? Пайшлі на сенавал". "Я таксама цябе
сёньня ўвасьне бачыла", -шматабяцальна курлыкае дзеўка. Парачка ў абдымку,
падтрымліваючы адзін аднаго (каб не зваліцца), зьнікае ў цемры парку,
Сёньня ж на дэмаграфічным фронце сытуацыя амаль катастрафічная. У
цьвярозым стане супругі пужаюцца выгляду адзін аднога, спрабуюць заснуць
яшчэ за сталом. У маладых тыя ж праблемы. Зойдзеш на танцы, глянеш
цьвяроза на тую ж Глашу - выць ад жаху ахвота. А калі нешта ўнутры пасьля
кубачка гарбаты і пацяплее, пачынаецца каніцель. «Глафіра Базылеўна,
прабачце маю некарэктнасьць, ці ня будзеце Вы гэтак любезныя скласьці мне
гэтым вечарам кампанію? Ссньня ў Васілія па мянушцы "Касы" сьвяточны прыём
з нагоды вяртаньня ягонага брата зь месцаў пазбаўденьня волі". А тая
недавалку зь сябе лепіць, цану накручвае: "Прабачце, спадар, але ж мы не
прадстаўленыя". Зразумела, у такіх умовах колькасьць інтымкантактаў
катастрафічна скарачаецца. Выняцьце спажываньня гарэлкі са штодзённага
рацыёну сярэдне-статыстычнай сям'і прыводзіць да адсутнасьці полавых
кантактаў і, як сьледзтва, адзінкавых пачацьцяў. Выпіўшы, чалавек рабіўся
сэнтымэнтальным, пачацьце адбывалася ў атмасфэры сусьветнай любові, дзеці
ад такога пачацьця расьлі разумнымі і здаровымі. Што ж зараз за
падрастаючае пакаленьне нам чакаць, калі яно расьце ў атмасфэры
нэрвознасьці ўнутры цьвярозай сям'і, калі цьвярозы муж прыходзіць з працы
і думае не аб ласках сваёй жонкі, a незамутненым розумам увесь час
ацэньвае палітычную і эканамічную стабільнасьць краіны. Сёньня, калі
сьмяротнасьць перавышае нараджальнасьць, ці ня варта прыняць больш
дзейсныя меры па ўвядзеньні алькагольнай культуры ў шэрагі здатнай да
рэпрадукцыі моладзі? (гл. дыяграму - тыс.чал/гады).
1993 -
зьяўленьне сьпірту "Роял" 1995 - закрыцьцё
Асецінскай мяжы 1996 -
зьяўленьне піва “Нагана” 1999 -
зьніжненьне выраба гарэлкі Стася
Нешляхецкая
Эрых Бром
сэксапатоляг
|